Паралельня ў сталіцы праходзілі дзве акцыі прысвечаныя гадавіне Бітвы пад Оршай і скіраваныя супраць вучэнняў "Захад-2017". Акцыя Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ, якая распачалася першай каля Кіеўскага скверу сабрала каля 40 чалавек, пераважна пажылых людзей, прыхільнікаў Зянона Пазняка.
Другая акцыя была несанкцыянаваная ўладамі і распачалася па закліку Беларускага нацыянальнага кангрэсу а 19 гадзіне на Кастрычніцкай плошчы. На Кастрычніцкай удзельнікі прабылі не доўга, даволі хутка скіраваўшыся ў бок плошчы Перамогі. Журналісты ацэньваюць колькасць удзельнікаў гэтай акцыі ад 100 да 300 чалавек.
На абодвух акцыях выступоўцы гаварылі пра магчымую пагрозу якую нясуць вучэнні Захад-2017 для Беларусі. Многія аналітыкі і палітыкі даўно казалі, што такой колькасці вайскоўцаў якую накіроўвае Расія ў нашу краіну дастатковая для акупацыі Беларусі і не выключана, што войска застанецца пасля вучэнняў у нашай краіне, каб такім чынам прымусіць улады пайсці на невыгодныя для Беларусі дамовы.
Фота з акцыі КХП-БНФ
Фота з акцыі БНК