У панядзелак 11 верасня машына расійскай вайсковай паліцыі ў Оршы была заўважана, прынамсі, двойчы. Першы раз каля 16 гадзін дня нам паведамілі, што гэтая машына стаяла на вуліцы Магілёўскай каля крамы MartInn. Машына проста стаяла на мясцовай паркоўцы, каб з яе нехта выходзіў ці заходзіў у яе. Другі раз праз 40 хвілін (а 16-40) тую самую машыну заўважылі калі яна паркавалася на вуліцы Леніна на паркоўцы насупраць музея Караткевіча.
Яшчэ раней - некалькі тыдняў таму - тую самую або падобную машыну таксама бачылі ў раёне Задняпроўя. Вайсковая паліцыя павінна сачыць за выкананнем законнасці і дысцыплінай у шэрагах расійскага войска, таму ўзнікае пытанне за чым паліцэйскія сочаць у Оршы, пры тым, што пра дыслакацыю ў нашым рэгіёне расейскіх вайскоўцаў нічога не паведамллася.
Каля 18 гадзін гэтую ж машыну бачылі ў дварах жылых дамоў каля СШ №3
На фотаздымку: так выглядаюць машыны расейскай вайсковай паліцыі