Іван Яфімавіч Платонаў выйшаў з дому па вуліцы Святлічнага, 39 у Сянне і накіраваўся ў бок аўтастанцыі. Справа была паміж 16 і 17 гадзінамі 8-га верасня. Але потым 80-гадовага мужчыну ніхто не бачыў.
Прыкметы: хударлявага целаскладу, на твары - сівая барада і вусы (на жаль, у родных ёсць толькі фатаграфія, дзе мужчына выгалены).
Быў апрануты: вязаны швэдар зялёнага колеру з украпінамі і чорныя спартыўныя штаны з трыма шэрымі палоскамі па баках.
Пакутуе стратай памяці, можа быць дэзарыентаваны. Два разы ад'язджаў у Віцебск і Багушэўск, можа накіравацца ў д.Дубаўцы Нямойтаўскага сельсавета. Родныя вельмі спадзяюцца на дапамогу ў пошуку і просяць усіх, хто валодае інфармацыяй аб зніклым, паведаміць пра гэта па тэлефоне - 102 або 8 (02135) 4-28-72 (жонка Галіна Іванаўна Платонава).