Паводле сёняшняга статута Партыі, адна асоба не можа займаць пасаду старшыні больш за два тэрміны запар. У сувязі з гэтым, ранейшы кіраўнік Аляксей Янукевіч пакінуў сваю пасаду, на якую на з'ездзе партыі прэтэндавала аж 6 кандыдатаў. Пры такім вялікім спісе, кандыдат са Шклова Рыгор Андрэевіч Кастусёў выйграў выбары ў першым жа туры.
На сёняшні дзень Кастусёў адзіны кіраўнік зарэгістраванай палітычнай партыі ў краіне, які паходзіць з усходняй Беларусі. На бліжэйшых тыднях новы старшыня Партыі БНФ плануе наведаць наш горад, каб сустрэцца з сябрамі дэмакратычных арганізацый.