Сенненскі "Камунальнік" на сваім полі будзе прымаць "Глыбокае" 22-га верасня. Пачатак матчу а 14-й гадзіне. Пасля хатняй паразы ад "Лепеля" сенненцы больш не маюць права на памылку, каб змагацца за золата жоўта-зялёным неабходна перамагаць глыбачан. Апаненты сенненцаў лепельцы таксама згуляюць дома, але на дзень раней, 21-га верасня, калі яны а 14-й гадзіне пачнуць паядынак з гарадоцкім "Промнем".
Іншыя два матчы туру пройдуць 22-га верасня, у адзін дзен з сенненцамі. У Віцебску а 13-й гадзіне адбудзецца "газавае" дэрбі, у якім "Газавік" прыме "Полацкгаз", а 14-й гадзіне "Шуміліна" прыме "Паставы".