Сайт райвыканкаму паведамляе добрую навіну для жыхароў Смалянаў і Балбасава: у дзяржаўную праграму "Камфортнае жыллё і спрыяльны асяродак" распрацаванай на 2016-2020 гады ўключана будаўніцтва станцыяў абезжалезвання вады ў Балабасава і Смалянах. Калі прагарма будзе выконвацца так як гэта прадугледжана, то станцыі будуць будавацца ў наступным 2018 годзе.
Жалеза ў вадзе звычайная з'ява, нават, у самай чыстай вадзе будуць аксіды розных металаў, якія ўваходзяць у склад натуральных мінералаў. Але вада якая паступае праз сістэму водазабеспячэння мае падвышаную колькасць жалеза з-за таго, што вада на працягу ўсяго свайго шляху да спажыўца кантактуе з металічнымі трубамі. Калі ж трубы старыя, то гэта ўвогуле стварае праблему як для здароўя, так і для побыту: іржавая вада - іржавая сантэхніка і посуд. Станцыі абезжалезвання дапамагаюць вырашаць дадзеную праблему.