Здавалася б, такая дробязь як дарожныя шыльды з указаннем назвы ракі, але эпапея з іх устаноўкай расцягнулася на доўгіх пяць месцаў. Дамагацца ўстаноўкі шыльдаў на Горацкай і Магілёўскай трасах распачаў яшчэ амаль паўгады таму актывіст кампаніі "Гавары праўду" Ігар Грышанаў. Для яго гэта было справай прынцыпу, бо сам жыве на беразе Куцеенкі і бачыць як хутка яна перасыхае. Таму, нават, устаноўка дарожных знакаў з назвай абмялеўшай ракі для яго магчымасць яшчэ раз нагадаць пра раку і праблему яе перасыхання.
З просьбай абазначыць месцы перасячэння ракі і дарогаў ён у свой час звяртаўся яшчэ да старшыні райвыканкаму Пянькоўскага. Той паабяццаў вырашыць праблему, але пасля яго адстаўкі чыноўнікі якім было даручана выкананне справы забыліся пра дадзенае папярэднім мэрам абяццанне. Таблічкі з'явіліся ўжо па выніках візіту Грышанава да новага старшыні райвыканкаму Аляксандра Пазняка.