03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Вінавата жанчына кіроўца (фота)

01.01.1970 03:00

2309 праглядаў, 0 каментароў

Скончылася раследванне аварыі ў Сененскім раёне, у якой загінулі два падлеткі

Следства склончылася зусім нядаўна, хаця здарэнне адбылося яшчэ днём 24 мая. Увесь гэты час супрацоўнікі Следчага камітэту спрабавалі аб'ектыўна разабрацца ў тым хто вінаваты ў здарэнні. Як высветлілася 20-гадовая жанчына ехала ў бок Багушэўска з трыма непаўнагадовымі пасажырамі: 17-гадовая дзяўчынка на пярэднім пасажырскім сядзенні і на заднім сядзенні 16 і 17-гадовыя жыхары Багушэўска. Кіроўца яшчэ не мела стажу кіравання транспартам у 2 гады, пры гэтым, ехала з перавышэннем хуткасці. А яе пасажыры на заднім сядзенні былі не прышпілены рамянямі бяспекі. На даволі кепскай дарозе яна разагналася да 90 кіламетраў у гадзіну і на закругленні дарогі не справілася з кіраваннем машынай. Форд Фокус, які належаў ейнаму бацьку, і якім кіравала дзяўчына выехаў на сустрэчную паласу дзе сутыкнуўся з ВАЗ-2121 пад кіраваннем 75-гадовага жыхара вёскі Некрашэва.

У выніку здарэння пасажыры Форда 17-гадовая дзяўчына 16-гадовы хлопец атрымалі траўмы ад якіх загінулі. Кіроўца ВАЗа і яго 40-гадовы пасажыр атрымалі цяжкія траўмы і былі шпіталізаваныя.

Цяпер справа перададзена ў суд, а 20-гадовую дзяўчыну, якая кіравала бацькіным Фордам вінаваціцца па артыкуле "Парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула за сабой па неасцярожнасці смерць двух асобаў і нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання." Акрамя таго на аўтамабіль і на маёмасць абвінавачваемай накладзены арышт.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Вінавата жанчына кіроўца (фота)

Скончылася раследванне аварыі ў Сененскім раёне, у якой загінулі два падлеткі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение