"Пераможца імя Грыцаўца". Хаця Фонд карыстаецца сур'ёзнай падтрымкай аўтарытэтных і ўплывовых у Расіі людзей, ён з'яўляецца не надта публічнай арганізацыяй - знайсці пра яго разгорнутую інфармацыю ў сеціве складана. Мерапрыемствы Фонда таксама мала апісваюцца СМІ. Амаль не заўважаным прайшлі і Дні Памяці ў Беларусі, якія зладдзіла гэтая арганізацыя. У Беларусі прадстаўнікі Фонда знаходзіліся два дні - 10 і 11 лістапада. У пятніцу 10-га лістапада Фондаўцы правялі мерапрыемствы ў Мінску, а на наступны дзень частка дэлегацыі скіравалася ў Баранавічы, а другая частка ў Балбасава (дзе Грыцавец загінуў).
Пра мерапрыемствы ў Балбасава піша "Аршанская газета". Прадстаўнікі Фонда усклалі кветкі да помніка Грыцаўцу, правялі "урок мужнасці" і ўзнагародзілі медалямі Грыцавец начальцу аддзела культуры райвыканкаму Ганну Святлову, старшыню мясцовага местачковага выканкаму Глеба Гуленкава і кіраўніцу мясцовай ветэранскай арганізацыі Розу Свірскую.
Прыцягвае ўвагу, што аднолькавымі медалямі ўзнагародзілі людзей з рознымі статусамі (старшыня аддзелу выканкаму і старшыня местачковага савета) і не зразумела за што. Што ж гэта за медалі?
Справа ў тым, што сайт фонда "Победітель" на 20% складаецца з "крамы" - за кошт продажу асобных тавараў фонд спрабуе папоўніць свой бюджэт. Дык вось медалі Грыцаўца можа купіць любы чалавек - кошт іх 45 беларускіх рублёў з дастаўкай па Маскве, за дастаўку ў іншыя гарады трэба даплочваць. Агулам у краме Фонда па аднолькавым кошце можна набыць 7 медалёў названых імёнамі розных герояў. Даражэй каштуе бюст С.І. Грыцаўца, які таксама быў прэзентаваны аршанскім чыноўнікам.
Канешне, сумніўна, каб аршанскія чыноўнікі самі куплялі медалі для ўзнагароды. Відавочна, гэта быў, проста, прыгожы жэст з боку гасцей, а "даронаму каню ў зубы не глядзяць". Тым не меньш, любы іншы чалавек таксама можа быць узнагароджаны медалямі, якімі ўзнагародзілі аршанскіх чыноўнікаў і, нават, 7-ю медалямі.