Пра шэраг здарэнняў у рэгіёне паведамляюць зводкі УУС і МУС у панядзелак. Напрыклад, у суботу 18 лістапада на трасе М1 каля 18-00 у нашым раёне быў срынены Мэрсэдэс з 100 скрынямі гарэлкі вытворчасці РФ. Агулам у скрынях было знойдзена 2.000 бутэлек гарэлкі пад назвай "Гжэлка". Аўтамабіль пастаўлены на штрафстаянку, а гарэлка, відавочна, пасля парверкі будзе канфіскавана.
У перыяд з раніцы 15 лістапада па вечар 16 лістапада (калі гаспадыні не было дома) невядомы абакраў кватэру. Злачынца падабраў ключы да кватэры і скраў ноўтбук, кошт якога ацэнена ў 800 рублёў. Заведзена крымінальная справа, але злачынца пакуль не знойдзены.
Чарговы раз у горадзе выяўлены фальшывыя грошы. На гэты раз была знойдзена купюра ў 100 даляраў ЗША.
На фота: затрыманыя на трасе 100 скрыняў гарэлкі