Кантактны дрот - гэта тыя правады над чыгункай да якіх дакранаюцца электрацягнікі і яны даюць для рухавіка цягніка патрэбную энэргію для руху. Нават не спецыялісту зразумела, што каб рухаць сотні і тысячы тоннаў па рэйках патрэбна вельмі вялікая сіла электрычнасці. У кантактных дратах беларускай чыгункі напруга складае ад 25.000 да 27.500 вольт, а сіла тока ад 50 да 100 ампер. Пры тым, што чалавеку для таго каб загінуць можа хапіць і ўдара ў 1 ампер. Не дзіўна, што калі, нават, дарослы з моцным здароўем чалавек дакранецца да кантактнага дроту, то гэта імгненная смерць. У большасці выпадкаў, нават, дакранацца да дрота не патрэбна - простае знаходжанне блізка да яго гарантуе забойства, часцей за ўсё за кошт таго, што чалавек запальваецца і згарае.
Выпадак неверагоднай выжывемасці зафіксаваны на станцыі Орша-Усходняя 19 лістапада каля 16 гадзін. Падрабязнасці перадае Следчы камітэт. 12-гадовы хлопчык гуляўся каля станцыі Орша-Усходняя і палез праз вагоны. Залезшы на грузавы вагон аднаго з саставаў ён дакрануўся да кантактнага дрота. У выніку хлопчык выжыў, хаця атрымаў апёкі 60% цела і быў дастаўлены ў рэанімацыю.