Цэнтральны паядынак 13-га туру чэмпіянату Беларусі па міні-футболе паміж аршанскім "Вітэнам" і гомельскім ВРЗ адбыўся ў суботу, 25-га лістапада, у спартовым комплексе "Алімпіец". Сустрэліся дзве чырвона-чорныя каманды, і ўжо на 8-й хвіліне Кардоба з перадачы Клачко адкрыў лік - 1:0 на карысць "Вітэна", прычым зноў забівае яркі ўкраінскі легіянер аршанцаў! Першы тайм скончыўся з мінімальнай перавагай "Вітэна". А ў другім тайме на самым яго старце вызначыўся Георгій Цікурышвілі, грузінскі гулец некалькі матчаў не атрымліваў дастаткова гульнявой практыкі, але цяпер зноў уваходзіць у працэс. А галоўнае, вяртае смак забітых галоў. Цікурышвілі забіў з перадачы Чарніенкі. Гомельская каманда адыграла адзін мяч, калі на 26-й хвіліне вызначыўся Лямешка. Аднак большага госці зрабіць не здолелі.
"Вітэн" выйграе надзвычай важны матч з лікам 2:1. Усіх аршанцаў з перамогай!
Састаў "Вітэна": Мароз; Алейнікаў (к) — Чарніенка — Цікурышвілі — Дзядзічкін; Д.Клачко — Еўдакімаў — Кардоба — Падалінскі; Вяршынін, Сілівончык, Аляшкевіч (бр.)