12:00

+16

7 м/с

984 гПа

15:00

+17

7 м/с

983 гПа

18:00

+16

6 м/с

983 гПа

21:00

+14

7 м/с

983 гПа

00:00

+13

7 м/с

983 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Рукавы ў крыві (фота)

04.12.2017 13:33

2604 прагляду, 0 каментароў

У Сененскім раёне затрымалі паляўнічага

Ідзе паляўнічы сезон, адпаведна, у лесе стала шмат аматараў пастраляць. А за імі пацягнуліся ў лес у большай колькасці і тых хто кантралюе як астатнія страляюць. Так, пры праверцы Ульянаўскага паляўнічага лецішча інспектары дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і рассліннага свету пры Прэзідэнце заўважылі падазроны аўтамабіль. У аўтамабіле не было людзей, але сядзелі дзве паляўнічыя сабакі і ляжала стрэльба. Інспектары засумняваліся, што сабакі са стрэльбай прыехалі ў лес самі і сталі аглядаць аўтамабіль. Заўважыўшы, што каля машыны нехта ходзіць з зарасцяў выйшаў і гаспадар транспарту, чым сябе і расскарэціў - на яго вопратцы былі плямы падобныя на кроў.

Зразумеўшы цікавасць інспектараў да плямаў, мужчына пачаў даказваць, што нікога не забіваў, тым больш, што паляўнічай пуцёўкі ў яго не было. Праўда прыблізна праз 300 метраў інспектары знайшлі і магчымую прычыну крыві - туша лася. Сам мужчына затрыманы па падазрэнні ў незаконным паляванні, а вопратку адправілі на экспертызу.

Фота і інфармацыя паводле сайта дзяржінспекцыі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Рукавы ў крыві (фота)

У Сененскім раёне затрымалі паляўнічага

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение