Фабрыка "Салодкая краіна" была адкрыта колькі год таму для імпартазамяшчэння - на ёй прадугледжвалася вырабляць салодкія міні-рулецікі. Праўда, бачна, справы на фабрыцы пайшлі не надта паспяхова, бо даволі хутка яе далучылі да віцебскай фабрыкі "Віцьба" і цяпер яна працуе ў статусе філіяла.
Другі раз за час свайго існавання фабрыка абвесціла розыгрыш прызоў. А ў аршанскіх крамах можна пабачыць прадстаўнікоў фабрыкі, якія арганізоўваюць дэгустацыю пірозіваў "Snow Max". Па ўмовах конкурсу да 17 снежня трэба купіць, як мінімум, 6 розных рулецікаў і адправіць упакоўку ад іх па мінскім адрасе. Кожныя два тыдні сярод тых хто даслаў свае ўпакоўкі праводзіцца розыгрыш каштоўных прызоў.