14 і 15 сакавіка ў Оршы адбыўся чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па армрэстлінгу сярод мужчын і жанчын. У турніры прынялі ўдзел 160 спартсменаў з усіх абласцей рэспублікі. У мужчынскіх катэгорыях ад 70 да 100 кг спаборнічала да 20 удзельнікаў у кожнай. Чэмпіянат праходзіў у актавай зале Аршанскага дзяржаўнага ліцэя машынабудавання.
У чэмпіянаце прынялі ўдзел многія знакамітыя спартсмены: Вячаслаў Шарагович, Алег Мацкевіч, Мікалай Серыкаў, Артур Чацвярык, Аляксей Кавалёў і іншыя. Напал барацьбы быў надзвычай вялікі. Запомніліся зацятыя сутычкі паміж Алегам Мацкевічам, які пры ўласнай вазе 86 кг вырашыў выступіць у "сотцы", і Сяргеем Сергелем, Вячаславам Шараговічам і Мікалаем Серыкавым, Сяргеем Дробышам і Паўлам Сумаком, Юрыем Семянюком і Іванам Семежем.
Па выніках чэмпіянату два чалавекі атрымалі званне майстра спорту. Гэта Аліса Панчанка і Дзмітрый Чалы. Прызёры чэмпіянату атрымалі памятныя медалі і дыпломы, а пераможцам таксама былі ўручаны кубкі. Арганізатары адзначылі, што хоць колькасць удзельнікаў было менш, чым на папярэдніх чэмпіянатах, прафесійна турнір прагрэсуе.