Яшчэ да таго як Павал Севярынец заняўся заняўся палітыкай, ён марыў стаць пісьменнікам. Мара пачынала здзяйсняцца паступова з газетных артыкулаў і публіцыстычных кнігаў. Кнігі Севярынца атрымлівалі добрыя водгукі крытыкі і добра разыходзіліся сярод чытачоў. Але мэта была вялікі мастацкі раман над якім Павал працаваў аж 12 гадоў.
У выніку раман "Беларусалім" пабачыў свет. Дакладней, аўтар гаворыць, што гэта толькі першая частка раману. Пасля прэзентацыі ў Мінску Севярынец распачаў цыкл прэзентацыяў па рэгіёнах краіны. Аршанская публіка зможа пазнаёміцца з кнігай і пабачыць аўтара ў чацьвер 7 снежня. Прэзентацыя адбудзецца па адрасе вулю Камсамольская, д. 16, кв. 4. Пачатак а 17-30, уваход вольны.