29 і 30 чэрвеня ў Оршы на аўтатрасе "Куцеенка" пройдзе ІІІ этап чэмпіянату Беларусі па аўтакросе. Лепшыя майстры аўтакросу з усёй Беларусі два дні будуць спаборнічаць за перамогу на этапе. Пачатак гонак - аб 11-й гадзіне.
Першы этап чэмпіянату краіны па аўтакросе адбыўся яшчэ ў канцы красавіка ў Віцебску. Другі этап прыняла Горадня 1 чэрвеня. Адзначым, што на 1-м этапе ў камандным заліку перамаглі аршанцы. У Віцебску па-за канкурэнцыяй была каманда "Газаўтасістэм Орша".