12:00

+9

6 м/с

987 гПа

15:00

+10

6 м/с

988 гПа

18:00

+10

4 м/с

990 гПа

21:00

+9

3 м/с

991 гПа

00:00

+6

2 м/с

991 гПа

Рэгіён, Грамадства

Нямецкая мова ў Барані

10.12.2017 10:28

3871 прагляд, 3 каментара

Вясёлыя ўрокі нямецкай ў Барані — справа 25-гадовай настаўніцы.

Маладая настаўніца нямецкай мовы Таццяна Гелясіна выкладае ў роднай Барані ўжо чацвёрты год. З роднай гімназіі сыходзіць не збіраецца, як і з’язджаць з горада. На ўрок у 6-м класе прыйшоў карэспандэнт “Знамя юности” і на ўласным досведзе ўбачыў, што вучні асвойваюць нямецкую мову дзякуючы гульням, робяць паміж сабой інтэрв’ю, гуляюць у “Кракадзіла”, у “Снежны ком”. Сама Таццяна вучылася таксама ў гэтай гімназіі. Яна не з дынастыі настаўнікаў, бацькі працуюць на “Тэхніцы сувязі”, а муж Максім у прыватнай фірме.

З прыціркай да першага працоўнага месца праблем не ўзнікла, бо ў хаце і сцены дапамагаюць. Тым больш шэфства над сваёй нядаўняй выпускніцай ўзялі педагогі Яніна Кулінкіна і Алена Уварава. Першыя прафесійныя вынікі Таццяны не прымусілі чакаць. У скарбонцы дасягненняў яе вучняў, а значыць, і педагога — некалькі дыпломаў усіх ступеняў на раённай алімпіядзе па замежнай мове, конкурсе даследчых работ. Каб хлопчыкі і дзяўчынкі палюбілі нямецкую і англійскую, Таццяна Гелясіна робіць стаўку на гульнявыя элементы. Нядаўна разам са сваімі выхаванцамі маладая педагог паўдзельнічала ў міжнародным праекце ад Інстытута імя Гётэ “Школа за экалогію: думаць, даследаваць, дзейнічаць”. Школьнікі ў прамым сэнсе выйшлі ў народ — на вуліцах задалі сваім землякам пытанні аб экалагічнай сітуацыі ў горадзе, зборы другаснай сыравіны, энергазберажэнні У аўтараў лепшых праектаў ёсць шанец абараніць іх на моладзевай экалагічнай канферэнцыі ў Берліне. Таццяна высока ацэньвае намаганні вучняў і, вядома, марыць, каб іх заўважылі. У мінулым годзе сама яна ад Інстытута імя Гётэ пабывала ў нямецкім Саарбрюккене на курсах павышэння кваліфікацыі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Нямецкая мова ў Барані

Вясёлыя ўрокі нямецкай ў Барані — справа 25-гадовай настаўніцы.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение