Супрацоўнікамі аддзелаў ДАІ і БЭЗ, а таксама крымінальнага вышуку аддзялення міліцыі ў гарадскім пасёлку Бабінічы на аўтадарозе Брэст-Мінск-мяжа РФ затрыманая аўтамашына «Пежо-Боксэр» пад кіраўніцтвам 46-гадовага жыхара Гродзенскай вобласці. Затрыманне адбылося каля вёскі Высокае Аршанскага раёна.
Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УУС аблвыканкама Вольга Шкуратава, мужчына перавозіў у аўтамабілі 1640000 штук цыгарэт (82000 пачкаў) маркі "NZ Gold", вытворчасці Гродзенскай тытунёвай фабрыкі. Але вось дакументаў на гэты груз, якія пацвярджаюць, што набыты ён легальна, ніякіх не было. У дачыненні да ўладальніка грузу быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па частцы 1 артыкула 12.27 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Судом Аршанскага раёну і горада Оршы мужчына аштрафаваны на 690 рублёў (288 еўра) з канфіскацыяй 81950 пачкаў цыгарэт на суму 86047,5 рублёў.