18:00

+14

4 м/с

990 гПа

21:00

+13

3 м/с

990 гПа

00:00

+11

4 м/с

990 гПа

03:00

+10

4 м/с

989 гПа

06:00

+10

3 м/с

989 гПа

Рэгіён, Грамадства

Пратэстныя Горкі

10.12.2017 20:56

3224 прагляду, 7 каментароў

У Горках у Міжнародны дзень правоў чалавека пратэставалі студэнты БДСГА (+ фота пачатку 90-х).

10 снежня адзначаецца Міжнародны дзень правоў чалавека. У гэты дзень у 1948 годзе на Генэральнай Асамблеі ААН была прынятая Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. Гэты дакумент перакладзены на больш чым 370 моваў і дыялектаў свету. Дэкларацыю падпісалі ўсе чальцы Арганізацыі аб’яднаных нацый. Гэта – 192 краіны.

Зараз беларускія праваабаронцы ў сваіх штогадовых справаздачах аб стане правоў чалавека ў нашай краіне паведамляюць пра шэраг парушэнняў, наступу на чалавечыя правы з боку беларускіх уладаў. У пачатку 90-х гадоў у Горках на вуліцы выйшлі студэнты сельскагаспадарчай акадэміі. У Горках, ды і па ўсёй БССР быў дэфіцыт, прадукты выдаваліся па талонах. І калі мясцовыя студэнты выжывалі за кошт падсобных гаспадарак бацькоў, паведамляюць horki.info, дык замежным студэнтам не было адкуль прасіць дапамогі. Грошай і тым больш харчавання дастаць было цяжка.

Іншаземныя студэнты сабраліся каля фантана ля корпуса № 10 і пачалі выкрыкваць патрабаванні забяспечыць крамы прадуктамі. Фатограф Аляксандр Храмко зняў на свой здымач афрыканскага студэнта, які трымаў у руках кнігу "Правы чалавека". Гэты ўнікальны здымак з галодных апошніх месяцаў Савецкага Саюзу публікуецца ў інтэрнэце ўпершыню.

Незадаволенасць студэнтаў змусіла рэктара склікаць экстраннае пасяджэнне вакол сітуацыі. На яго былі запрошаныя і іншаземныя студэнты. Праблема вырашылася - адмыслова, каб супакоіць замежнікаў, горацкія крамы забяспечылі прадуктамі і напружанасць сунялася. Сам фатограф Аляксандр Храмко тады якраз вучыўся ў сельскагаспадарчай акадэміі. Ён распавядае, што вучыўся на курсе са студэнтамі з Афрыкі, Амерыкі і краін Карыбскага басейну. У прыватнасці, сярод пратэстоўцаў былі студэнты з Нікарагуа, Мадагаскару, Конга і Балівіі. У студэнта (на фатаграфіі) аўтар папрасіў кнігу, каб пагартаць яе старонкі, але яму хутка сказалі, што кнігу яму ніхто не дасць. Вось так замежныя студэнты, стаміўшыся ад савецкага дэфіцыту, выйшлі на варту сваіх правоў і дамагліся поспеху.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пратэстныя Горкі

У Горках у Міжнародны дзень правоў чалавека пратэставалі студэнты БДСГА (+ фота пачатку 90-х).

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение