Як паведамляе міліцэйская зводка, 9-га снежня ў Аршанскім раёне паступіла паведамленне пра крадзеж. Рабочы 1964 года нараджэння паведаміў, што на яго гаражы зламалі навясны замок і праніклі ў гараж. Крадзеж адбыўся недзе ў перыяд з вечару 8-га снежня па раніцу 9-га. Невядомы злодзей паквапіўся на скутэр, дзве бензапілы, два моташлемы і электраінструменты. Матэрыяльная шкода склала 2500 рублёў.
Міліцыя ўсталявала, што злачынства здзейсніў раней судзімы мужчына 1998 года нараджэння. Пачата крымінальная справа па частцы 2 артыкулу 205 Крымінальнага кодэксу.