На старонцы Праваабарончага цэнтру “Вясна” ў youtube з’явіўся відэазапіс з прэс-канферэнцыі прадстаўнікоў кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", якія падвялі вынікі назірання за выбарамі дэпутатаў мясцовых Саветаў 27-га склікання.
Сваю ацэнку этапам выбарчай кампаніі зрабілі намеснік старшыні ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч і старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэту Алег Гулак.