Дзве ямы загарэліся каля 18-00 вечара. Абедзве ямы 15х40 метраў знаходзіліся на адлегласці 90 метраў ад фермаў, дзе ў гэты час знаходзіліся 7 работнікаў, таму пагрозы распаўсюду вагня не было. Але самі карма маглі выгарэць цалкам: у адной яме знаходзілася каля 700 тонаў, а ў другой каля 100 тонаў сіласа.
Калі супрацоўнікі МНС прыехалі на месца, то назіралася гарэнне верхняга слою - плёнка і салома. Дзве гадзіны спатрэбілася каб затушыць пажар. Дзякуючы намаганням пажарных большая частка кармоў была ўратавана. У адной яме засталося каля 680, у другой каля 95 тонаў сіласа. Асноўная версія пажара - наўмысны падпал, таму справай зараз займаецца следчы камітэт.
Яшчэ адзін пажар адбыўся ўчора ноччу ў Коханава. Там, па пакуль не высветленай прычыне, у садовым таварыстве "Сакалянка" загарэўся дом. Прычына пажару таксама высвятляюцца.