Пра здарэнне паведаміла ДАІ праз сваю суполку ў сацыяльнай сетцы "Укантакце". Дзве вучаніцы 7 класа (адной ужо споўнілася 13, другой 12 гадоў) патрапілі пад колы грузавіка на вуліцы Леніна не далёка ад аўтобусанга прыпынка вуліца Крылова. Абедзве школьніцы былі шпіталізваныя. Адна знаходзіцца ў Оршы ў рэанімацыі, другая была накіравана ў Віцебск для больш кампетэнтнай дапамогі.
Паводле папчрэдніх звестак, школьніцы пераходзілі дарогу па рэгуляваным пешаходным пераходзе на дазволе сігнал светлафора. Але адпаведныя органы распачалі праверку факта здарэння.