Цела мужчыны, як паведамілі ў міліцыі, знайшлі ўвечары 20-га снежня. А забіты 78-гадовы грамадзянін быў на суткі раней, у раёне 19 гадзінаў. На целе мужчыны знайшлі мноства слядоў ад пабояў.
Забойцу шукалі нядоўга. Ім аказаўся беспрацоўны і беспрытульны мужчына, які нарадзіўся ў Оршы. Ён піў алкагольныя напоі з гаспадаром кватэры,а затым знянацку ў іх выйшла спрэчка, у выніку якой бомж напаў на пенсіянера і пачаў таго збіваць. Сілы былі няроўныя і, як мяркуе следства, бомж аказаўся значна мацнейшым за гаспадара кватэры, ён не разлічыў сілы, што і прывяло да смерці ахвяры.
Меркаваны забойца затрыманы, з ім вядуцца следчыя дзеянні.
Папярэдняе забойства ў нашым горадзе адбылося менш за месяц таму, тады месцам крымінальнага чыну стала піларама.