У Віцебскай вобласці з 25-га снежня 2017 года па 28-га лютага 2018 года будзе дзейнічаць забарона на лоў мянтуза. Пакаранне за здабычу гэтае рыбы будзе вельмі буйным. Як паведаміў намеснік начальніка аддзела дзяржаўнага кантролю абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Вячаслаў Салдатаў для vitvesti.by, нельга будзе і знаходзіцца з дадзеным відам рыбы на адлегласці 1 км ад вадаёму.
Прычым пакаранне за здабытыя асобіны мянтуза даволі буйное. За кожную асобіну браканьер мусіць сплаціць штраф у трайным памеры, гэта значыць 27 базавых велічыняў.