00:00

-4

4 м/с

1006 гПа

03:00

-3

6 м/с

1006 гПа

06:00

-4

7 м/с

1006 гПа

09:00

-2

7 м/с

1006 гПа

12:00

-1

7 м/с

1006 гПа

Рэгіён, Здарэнні

У ДАІ без гранаты

04.01.2018 15:43

3470 праглядаў, 9 каментароў

П'янога жыхара Дуброўна паабяцалі ўзяць на службу ў ДАІ, але толькі без гранаты

Беспрацоўе для нашага рэгіёну сапраўдная і вялікая праблема. Што ж казаць пра яшчэ меньшы суседні Дубровенскі раён дзе з работай яшчэ горш. Газета "СБ-Беларусь Сегодня" распавяла пра выпадак калі звальненне з працы стала прычынай нэрвовага зрыву з наступствамі, якія маглі скончыцца трагічна. 53-гадовы жыхар Дуброўна (той узрост у якім у любым раёне знайсці працу цяжка) быў звольнены з працы нечакана для сябе. Вярнуўся ён дамоў у вельмі цяжкім маральным стане, пад уздзеяннем алкаголю, а тут яшчэ і жонка не надта паспачувала бядзе.

Каб выплеснуць свае эмоцыі, ды яшчэ і пакараць жонку за безэмацыйнасць, мужчына залез у гараж, які знаходзіўся пад домам, схапіў невядома адкуль узяўшуюся гранату і пачаў пагражаць, што ўсё ўзарве. Жонка спужалася сямейнага тэрарыста і палічыла за лепшае выклікаць міліцыю. Міліцыянты не сталі штурмаваць гараж, пачалі ўгаворваць мужыка з гранатай. Для перамоваў быў выкліканы дзяржурны па РАУС — начальнік мясцовай ДАІ Аляксандар Мякінікаў. Начальнік падабраў выдатны аргумент для ўгавораў свежага безпрацоўнага — паабяццаў таго ўзяць на службу ў аўтаінспекцыю. І, надзіва, безпрацоўны ўладальнік гарнаты паверыў у такое абяцанне. Ён пагадзіўся выкінуць гранату.

Беспрацоўны і патэнцыйны працадаўца скіраваліся агародамі на бераг Дняпра, дзе мужчына і выкінуў выбухоўку на сярэдзіну ракі. Цяпер яе пошукам займаюцца вадалазы. А мужчына, сапраўды, патрапіў у міліцыю, але не як супрацоўнік ДАІ, а як абвінавачаны за пагрозу прымянення гвалту да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія знаходзяцца пры выкананні абавязкаў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: У ДАІ без гранаты

П'янога жыхара Дуброўна паабяцалі ўзяць на службу ў ДАІ, але толькі без гранаты

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение