00:00

-0

6 м/с

971 гПа

03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Беларусь, Палітыка

5 дзён дэпутацтва

31.03.2014 18:55

2561 прагляд, 5 каментароў

Аляксандр Шчамлёў ужо не дэпутат - паведамляе ПЦ "Вясна"

Сябра Руху "За Свабоду" з Віцебшчыны набраў большасць галасоў на выбарах у Дабейкаўскі сельсавет. Гэта было засведчана ў выніковы пратаколе падлікаў 23 сакавіка. Але праз 5 дзён ён убачыў іншы пратакол, згодна з якім ён прайграў сваёй суперніцы, завучу Амбросавічскай школы.

23 сакавіка Аляксандру Шчамлёву не дазволілі сфатаграфаваць выніковы пратакол, і ён перапісаў дадзеныя:

"Сёння, я разумею, гэта ўжо не доказ маёй перамогі. Паводле дадзеных на 23 сакавіка, за мяне прагаласавалі 27 чалавек, а ў сённяшнім пратаколе напісана, што толькі 12. Як так маглі палічыць галасы? У акрузе паўсотні выбаршчыкаў, усё навідавоку! Тым не менш, лічбы ў пратаколе змяніліся – аж да таго, што ў акрузе, аказваецца, вырасла колькасць выбаршчыкаў! І аднекуль узяліся 19 несапраўдных бюлетэняў, хаця 23 сакавіка не было ніводнага!"

Арыфметыка, паводле Аляксандра Шчамлёва, такая: 23 сакавіка зафіксавана, што прагаласавалі 47 чалавек, 18 прагаласавалі датэрмінова і 29 - у дзень выбараў. З 18 "датэрміновых" галасоў 10 за Шчамлёва, 8 – за суперніцу. Дома ніхто не галасаваў. Паводле агульных падлікаў увечары 23 сакавіка, 4 чалавекі прагаласавалі супраць усіх, 27 — за Шчамлёва, 13 — за завуча школы, несапраўдных бюлетэняў было 3.

А ў пратаколе, які спадар Шчамлёў убачыў 28 сакавіка, пазначана, што атрымалі бюлетэні 49 выбаршчыкаў. З іх за Шчамлёва прагаласавалі ўжо толькі 12 чалавек, за суперніцу, якая цяпер і будзе дэпутатам — 13 чалавек. Ужо 5 чалавек, а не 4, прагаласавалі супраць усіх. А несапраўднымі прызнана ажно 19 бюлетэняў — хоць спачатку налічылі толькі 3.

Аляксандр Шчамлёў вельмі абураны. Але ўжо абдумвае наступныя дзеянні. Прыкладам, ён гатовы абыйсці сваіх выбаршчыкаў і папрасіць тых, хто галасаваў за яго, гэта засведчыць. Актывіст гатовы падаць скаргі на дзеянні камісіі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: 5 дзён дэпутацтва

Аляксандр Шчамлёў ужо не дэпутат - паведамляе ПЦ "Вясна"

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение