Наста Лазебная паэт і празаік, якая акрамя традыцыйных формаў выкарыстоўвае і такі не часты для беларускай літаратуры жанр творчасці як гумарэскі. Яна аўтар некалькіх кнігаў сярод якіх і кнігі для дзяцей.
Уладзімір Папковіч паэт і перакладчык. Ён выдаў некалькі асабістых зборнікаў паэзіі і шэраг кнігаў перакладаў заходняй класікі.
Наста Лазебная і Уладзімір Папковіч сёння жывуць у Віцебску, хаця абодва пісьменнікі нарадзіліся на тэрыторыі сёняшняй Мінскай вобласці. У Оршы яны выступяць у суботу 20-га студзеня па адрасе: вул. Камсамольская, д. 16, кв. 4. Акрамя ўласнай творчасці прысутным будзе прэзентаваны абласны літаратурна- мастацкі часопіс "Ратуша". Пачатак а 13-00, уваход вольны.