03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Першая карупцыйная справа года

19.01.2018 21:21

3953 прагляду, 2 каментара

Крымінальную справу за карупцыі распачалі супраць чыноўніка суседняга Круглянскага раёна

Следчы камітэт абвесціў, што супраць дырэктара Круглянскага ПМК №266 Мікалая Патрончыка заведзена крымінальная справа за выкарыстанне службовага становішча ў мэтах уласнай нажывы. У той жа дзень калі стала вядома пра затрымання галоўнага круглянскага будаўніка, ён быў затрыманы разам са сваім 31-гадовым малодшым сынам. Следчыя мяркуюць, што па ўказанні Патрончыка-старэйшага малодшы зарэгістраваў на свайго знаёмага ІП (хаця справамі займаўся сам), які прадаваў для ПМК аўтамабільныя запчасткі. Прычым кошт запчастак у некаторых выпадках быў у два разы вышэй за закупачны. То бок, "накрутка" ІП у такіх выпадках складала 100%.

У выніку такіх дзеянняў, лічаць следчыя, сямейная пара атрымала даходу за кошт дзяржаўнага ПМК каля 500 тысяч даляраў.

Мікалай Патрончык заслужаны будаўнік краіны, у СМІ з'яўлялася інфармацыя, што ён з'яўляецца ледзь не асабістым сябрам прэзідэнта і ў свой час той планаваў прызначыць Патрончыка-старэйшага міністрам. ПМК №266 таксама не звячайнае прадпрыемства, а даволі вядомае і адно з найбольш паспяховых будаўнічых арганізацый у рэгіёнах. Заказы арганізацыя атрымлівала не толькі ў сваім раёне, але і ў іншых суседніх з Аршанскім адміністратыўных адзінках, напрыклад, у Талачынскім раёне. У Шклоўскім раёне ПМК будавала лядовы палац і добраўпарадкоўвала вёску Александрыя, у тым ліку, будавалі Александрыйскую рэзідэнцыю Лукашэнкі.

Пакуль сямейтсва Патрончыкаў знаходзіцца пад арыштам, на маёмасць накладзены арышт, але ці дойдзе справа да рэальных тэрмінаў пакул ьзастаецца пытаннем. Па-першае дырэктар ПМК карыстаўся павагай не толькі сярод чыноўнікаў, але і сярод мясцовых жыхароў, якія не вераць у тое, што ён мог быць замяшаны ў карупцыйных схемах. Па-другое ў будаўнічай сферы даволі шмат карупцыі і не заўсёды яна даходзіць да крымінальнай адказнасці. Можна ўзгадаць справу аршанскага намесніка старшыні выканкаму Івана Хурбатава, які па версіі следства спрыяў таму, каб фірма ягонага сына атрымлівала заказы ад выканкама. Справа ў выніку не дайшла да суда.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Першая карупцыйная справа года

Крымінальную справу за карупцыі распачалі супраць чыноўніка суседняга Круглянскага раёна

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение