18:00

-4

3 м/с

984 гПа

21:00

-3

7 м/с

987 гПа

00:00

-3

5 м/с

991 гПа

03:00

-4

5 м/с

993 гПа

06:00

-3

4 м/с

996 гПа

Орша, Здарэнні

Загразлі ў антысанітарыі

31.01.2018 09:22

3102 прагляду, 0 каментароў

Фактычна ўсе дзяржаўныя харчовыя прадпрыемствы Оршы злавілі на грубых парушэннях санітарных і ветэрынарных правілаў.

Дзяржаўныя кантралёры ў Аршанскім раёне выявілі факты парушэнняў санітарных і ветэрынарных правіл пры захоўванні прадукцыі, а таксама патрабаванняў па зместу вытворчых і складскіх памяшканняў на перапрацоўчых прадпрыемствах, паведамілі ў Камітэце дзяржкантролю Віцебскай вобласці.

Аршанскі міжраённы камітэт дзяржкантролю сумесна са службамі ветэрынарнага і санітарнага нагляду раёна ў снежні 2017 года і студзені цяперашняга вывучыў пытанне выканання санітарных і ветэрынарных правілаў на шэрагу прадпрыемстваў раёна, якія перапрацоўваюць сельгаспрадукцыю. Асаблівая ўвага надавалася наяўнасці гатовай прадукцыі і сыравіны са скончанымі тэрмінамі прыдатнасці. У выніку былі выяўлены парушэнні, для ліквідацыі якіх неабходна правядзенне рамонтных работ, піша БЕЛТА са спасылкай на дзяржаўных кантралёраў. Па выніках маніторынгу прадпрыемствам "Аршанскі малочны камбінат", "Аршанскі мясакансервавы камбінат", філіял "Оршасырзавод", "Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў" дадзены адпаведныя рэкамендацыі і ўстаноўлены тэрміны па ліквідацыі недахопаў.

Летась парушэнні таксама фіксаваліся. Як адзін з прыкладаў — яйкі вытворчасці Аршанскай птушкафабрыкі, у якіх знайшлі сляды прымянення антыбіётыкаў. Праўда, тады парушэнні выявіў не беларускі Камітэт дзяржкантролю, а Рассельгаснагляд па Смаленскай і Бранскай абласцях.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Загразлі ў антысанітарыі

Фактычна ўсе дзяржаўныя харчовыя прадпрыемствы Оршы злавілі на грубых парушэннях санітарных і ветэрынарных правілаў.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение