Зусім нядаўна мы паведамлялі, што ў Аршанскім раёне ў ваёсцы Дзевіна на пажары загінуў невядомы. За некалькі гадзін да таго, дарэчы, яшчэ адзін пажар са смяротным зыходам адбыўся ў Талачынскім раёне. І вось, зводка МНС паведамляе пра яшчэ адзін пажар у нашым раёне. Увогуле 4 лютага ў рэгіёне адбылося тры пажары.
А 9-30 пажар адбыўся ў прыватным доме ў мястэчку Усвіж-Бук Талачынскага раёну. Вечарам таго ж дня пра пажар у мясцовае аддзяленне МНС паведамілі з вёскі Печанкі Дубровенскага раёна. Тут на вуліцы Цэнтральнай загарэўся дом, які належаў грамадзяніну Расіі.
Прыблізна а 6 гадзіне раніцы (званок у МНС прагучаў а 6-10) пажар распачаўся ў вёсцы Каменка Аршанскага раёна. Пасля гадзіны тушэння пажару разлікамі ратавальнікаў, на месцы пажару быў знойдзе труп мужчыны 1951 года нараджэння.