Марыхуана ў Беларусі па-за законам, таму за яе захоўванне наступае крымінальная адказнасць. У ходзе аператыўна-следчых мерапрыемстваў супрацоўнікі аддзелу па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі 2-га лютага а 18.00 у Барані затрымалі мясцовага жыхара. У яго па месцы жыхарства знойдзены 198,3 г высушанай марыхуаны, яна канфіскаваная. Пачата крымінальная справа па частцы 1 артыкулу 328 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.
На выходных у Менску і ў Оршы выяўлены фальшывыя купюры наміналамі ў 5 тысяч рублёў РФ і 100 даляраў ЗША. Фальшывая валюта канфіскавана.