Фальшывыя грошы для Аршаншчыны застаюцца актуальнай праблемай. Наш горад часцей за астатнія сустракаецца ў зводках міліцыі ў сувязі з паведамленнямі пра выяўленыя фальшывыя грошы. І, вось, чарговыя паведамленні - на працягу двух дзён аршанская міліцыя выяўляла фальшыўкі. У пятніцу была выяўлена купюра ў 5 беларускіх рублёў. А ў суботу была знойдзена купюра ў 100 даляраў ЗША.
Адкуль узяліся гэтыя купюры, хто іх вырабіў - пра гэта публічныя зводкі міліцыі не паведамляюць. Хаця, відавочна, што і самі супрацоўнікі міліцыі не маюць адказу на гэтыя пытанні.