Участак на дарозе паміж Оршай і Хорабрава мае даволі складаную канфігурацыю, акрамя таго што дарога мае даволі круты спуск, дык яна яшчэ і заварочвае на спуску. Не дзіўна, што тут не рэдка здараюцца аварыі, пры чым, з удзелам грузавікоў. Каля 11-30 7 лютага тут здарылася чарговая аварыя. Пакуль складана зразумець што дакладна адбылося на гэтым участку дарогі - дарога перагароджана і каб не стварыць вялікі затор супрацоўнікі ДАІ стараюцца арганізаваць хуткі праезд машын, хаця для праезду аўтамабіляў застаўся зусім не вялікі кавалак дарогі.
Перагарадзіў дарогу грузавік ГАЗ у якога (ці ад аварыі ці да яе, магчыма, гэта і стала прычынай аварыі) адарваўся карданны вал. Акрамя грузавіка дакладна бачны моцна разбіты легкавік "Сітраэн". Побач з месцам аварыі знаходзяцца яшчэ некалькі легкавых аўтамабіляў, праўда, без слядоў сутыкненняў, таму некатоыря відавочцы паведамлялі нам пра масавую аварыю.
Афіцыйныя службы пакуль пра аварыю нічога не паведамлялі.