Агулам у Светлагорску 2 лютага было затрымана 4 чалавекі, сярод якіх дзве жанчыны - адна 41-гадовая мясцовая жыхарка і 42-гадовая аршанка. Абедзве жанчыны працавалі ў Расіі і час ад часу вярталіся ў Беларусь - паведамляе салігорскі сайт Ранак. У жанчын было знойдзена каля 40 скруткаў гераіну, што склала не меньш за 30 грамаў гэтага асабліва небяспечнага наркотыку. Цяпер супраць жыхаркі Светлагорску заведзена крымінальная справа за захоўванне наркотыкаў за што ёй можа пагражаць да 5 год зняволення, а супраць аршанкі заведзена справа не толькі за захоўванне, але і за яго продаж, што азначае да 15 гадоў зняволення.
У пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя Светлагорск лічыўся лідарам па колькасці гераінавых наркаманаў на колькасць насельніцтва ў краіне. За гэтыя гады сітуацыя змянілася, але, як бачым, і сёння попыт на гэты моцны наркотык, які хутка прыводзіць да прывыкання, ёсць