Офіс па правах людзей з інваліднасцю запрашае валанцёраў для маніторынгу безбар'ернага асяроддзя аб'ектаў Чэмпіянату свету па хакеі 2014 у Мінску. У рамках маніторынгу, па папярэдніх дадзеных, будзе абследавана каля 100 аб'ектаў, сярод якіх спартыўныя збудаванні, гасцінічныя комплексы, транспарт, аб'екты сферы паслуг (кафэ, рэстараны).
Жадаючыя могуць далучыцца да любой групы валанцёраў або правесці маніторынг самастойна з дапамогай спецыялістаў Офіса па правах людзей з інваліднасцю.
Каб прыняць удзел у маніторынгу, трэба даслаць заяўку на адрас [email protected] або проста патэлефанаваць +375 25 9717179.