00:00

-0

6 м/с

971 гПа

03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Орша, Здарэнні

Захапіла закладнікаў

19.02.2018 13:15

8950 праглядаў, 30 каментароў

Каб вызваліць людзей з выбарчага участка давялося выклікаць міліцыю

Унікальны выпадак адбыўся на ўчастку для галасавання ў СШ №5 - амаль да гадзіны ночы назіральнікі і сябры камісіі не маглі пакінуць участак для галасавання, бо так загадала дырэктарка школы.

Пад час падліку галасоў старшыня выбарчай камісіі, яна ж дырэктар школы №5 Наталля Вайцэховіч вызначыла месца для назіральнікаў не бліжэй чым за 6 метраў ад стала дзе падлічвалі бюлетэні. Зразумела з такой адлегласці нічога не было бачна, пра што назіральнікі склалі адразу дзве скаргі. Рэакцыя на скаргі ў Вайцэховіч была рэзкая, усім прысутным (сябры камісіі і назіральнікі) яна заявіла, што калі падалі скаргі, то ніхто не пакіне памяшканне ўчастку пакуль яна не дасць адказ, або, як варыянт, назіральнікі адклічуць скаргу і прынясуць ёй выбачэнне. Назіральнікі не сталі ні выбачацца, ні адклікаць скаргу і ў выніку ўсе прысутныя сядзелі на ўчастку да глыбокай ночы. У 12-20 адзін з назіральнікаў (давераная асоба кандыдата ў дэпутаты) пазваніў у свой выбарчы штаб і распавёў праблему. Да школы прыехалі назіральнікі з іншых участкаў, якія праз вокны школы пачалі спрабаваць рабіць фота і відэа фіксацыю канфлікта. На гэта Вайцэховіч загадала закрыць усе праходы да школы. У выніку, каб пакінуць участак назіральнікі былі вымушаныя звярнуцца ў міліцыю з заявай, што іх незаконна пазбаўляюць свабоды. Толькі дзякуючы прыехаўшаму нараду міліцыі назіральнікі былі вызваленыя.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Захапіла закладнікаў

Каб вызваліць людзей з выбарчага участка давялося выклікаць міліцыю

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение