Каля дома на вуліцы Воз-ан-Влен быў затрыманы мужчына 1982 года нараджэння. Яго затрымалі супрацоўнікі аддзелу па наркакантролю і супрацьдзеянні гандлю людзьмі. Пры ім знайшлі, па ўсёй верагоднасці, наркотыкі. Экспертыза пацвердзіла - гэта марыхуана, масай 23,9 грама. Супраць мужчыны пачата крымінальная справа. Як стала вядома, затрыманне адбылося 17-га лютага. Цяпер захоўніку марыхуаны пагражае турэмны тэрмін. У Беларусі пакуль не адбылося лібералізацыі заканадаўства ў гэтай сферы і змякчэння артыкула 328 Крымінальнага кодэксу.
Зусім нядаўна за марыхуану затрымлівалі жыхароў Барані.