Адразу шэраг сайтаў са спасылкай на ГУУС Мінска паведамілі пра гэтае здарэнне, якое адбылося 19 лютага ў электрычцы Орша-Мінск. Мужчыны-пасажыры, адзін з якіх дакладна ехаў да Мінска, выпівалі ў вагоне (што хабаронена і само па сабе цягне да адказнасці) і ў п'яным угары паміж імі адбылася бойка. Бойку паспрабавалі разняць кантралёры электрычкі за што і паплаціліся - адна з кантралёрак атрымаў удар ад удзельніка бойкі, якога цяпер шукае міліцыя.
Сайт Мінскай міліцыі апублікаваў і фота вышукваемага мужчыны, а таксама відэа.