Пра гэта афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэту Святлана Сахарава паведаміла агенцыі БелТА
Аршанец не мог знайсці працу і заўважыў у інтэрнэце прапанову пра падпрацоўку на распаўсюдзе наркотыкаў. Мужчына пагадзіўся і з мая 2016 года пачаў працаваць над распаўсюдам псіхатропаў па Оршы, іншых гарадх Віцебскай і Магілёўскай абласцей. У яго задачу ўваходзіла забіраць аптовую "закладку" наркотыкаў, а потым рабіць свае больш дробныя закладкі па ўказаных адрэсах. Як высветліла следства, у перыяд з мая 2016 па чэрвень 2017 года ён рабіў па 200 закладак у месяц!
А затрыманы быў пры чарговай паездцы за аптовай закладкай у Магілёўскі раён. З моманту затрымання ён знаходзіцца пад вартай. У хуткім часе павінен распачацца суд.