Не доўга пракіраваў гатэлем былы старшыня раённай міліцыі Анатоль Сільчанка. Нагадаем, што праз шмат год службы Анатоль Сільчанка быў зняты са сваёй пасады - фармальная прычына сыход на пенсію. Без работы, праўда, галоўны міліцыянт раёну не застаўся - ён быў тут жа прызначаны начальнікам гатэлю "Орша". Але і там прапрацаваў не доўга. На гэтых выбарах у мясцовыя Саветы ён стаў дэпутатам і на першай жа сесіі Савету, якая прайшла 1 сакавіка, быў абраны старшынём Савету.
Старшыня Савету дэпутатаў - адзіная аплочваемая пасада з ліку дэпутатаў мясцовага Савету (астатнія дэпутаты заробкаў не атрымліваюць). І таму сумяшчаць пасаду старшыні і іншую работу забаронена законам. Таму з пасады дырэктара гатэля Анатоль Міхайлавіч мусіць сыйсці.
Інфармацыя пакуль не падцверджана афіцыйнымі крыніцамі.