Яшчэ 30 сакавіка днём у Талачынскую міліцыю звярнуўся непрацуючы жыхар Оршы. Міліцыянтам ён распавёў, што з яго лецішча ў вёсцы Навасёлкі невядомы скраў посуд. Агульная сума крадзяжу была ацэнена ўсяго толькі ў 150.000 рублёў. Нядаўна быў знойдзены падазраваны - гэта непрацуючы 1962 года нараджэння.
А 5 красавіка пенсіянерка 1932 года нараджэння звярнулася ў Дубровенскі РАУС. Па яе словах, з 3-га па 5-е сакавіка нехта скраў металічную агароджу з могілак яе родзічаў. Суму скрадзенага ацанілі ў 3.000.000 рублёў. Высветлілася, што марадзёр быў не адзін - магілы абрабоўвалі тры непрацуючых жыхары Дуброўна 1955, 1972 і 1973 года нараджэння.