Трагедыя адбылася ў Оршы ў Міжнародны жаночы дзень. На вуліцы Гвардзейскай трагічна загінула жанчына. У 15:50 пажарныя атрымалі паведамлення аб пажары ў доме, які належаў жанчыне 1957 года нараджэння. Агонь пашкодзіў сцены, падлогу і маёмасць, у ім загінула і гаспадыня дома. Дакладная прычына, па якой узнік пажар, пакуль яшчэ высвятляецца.
Гэта ўжо не першая гібель на пажары ў 2018 годзе. На пачатку гэтага тыдня ў агні загінуў мужчына ў Казловічах.