09:00

-3

2 м/с

999 гПа

12:00

-1

1 м/с

1001 гПа

15:00

+0

2 м/с

1002 гПа

18:00

-0

3 м/с

1004 гПа

21:00

-0

3 м/с

1005 гПа

Орша, Грамадства

АНТ паказвае, "СБ" піша

09.04.2014 20:22

4804 прагляду, 19 каментароў

Газета Адміністрацыі прэзідэнта напісала пра справу Івана Хурбатава. Тэлеканал АНТ зрабіў сюжэт.

Звычайна публікацыі ў "Советской Белоруссии" паказваюць усю сур'ёзнасць сітуацыі. Супраць намесніка старшыні Аршанскага райвыканкама высунуты абвінавачанні па двух артыкулах: "перавышэнне ўлады" (ч.3 арт.426 Крымінальнага кодэксу) і "незаконны ўдзел у прадпрымальніцкай дзейнасці" (арт.429).

Вось тэкст матэрыяла:

"Намеснік старшыні больш за 2 гады спрыяў будаўнічай фірме "ТопЕвроСтрой", адзіным заснавальнікам якога з'яўляўся яго сын. Са жніўня 2010 г. па ліпень 2013 г. ён перыядычна даваў дзяржаўным арганізацыям Оршы і Аршанскага раёна ўказанні даць яму транспарт, спецыяльную тэхніку, абсталяванне і работнікаў. Прадпрыемства "ТопЕвроСтрой" было субпадрадчыкам пры будаўніцтве розных аб'ектаў у Оршы і раёне, нягледзячы на адсутнасць на балансе фірмы неабходнай спецтэхнікі, будаўнічага абсталявання, транспартных сродкаў і недахоп працоўнай сілы. На самай справе працу выконвалі дзяржаўныя арганізацыі, адпраўленыя на будпляцоўку бацькам дырэктара фірмы. Па папярэдніх дадзеных, грошы за працу пералічваліся прадпрыемству "ТопЕвроСтрой". Падазраваны затрыманы праваахоўнымі органамі і утрымліваўся ў ІЧУ (ізалятар часовага ўтрымання). Пазней да яго была прыменена мера працэсуальнага прымусу - абавязацельства аб яўцы. Вырашаецца пытанне аб адхіленні яго ад займаемай пасады, расследаванне працягваецца. Калі віна намесніка старшыні будзе даказаная, за перавышэнне службовых паўнамоцтваў яму пагражае ад 3 да 10 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады. Акрамя таго, за незаконны ўдзел у прадпрымальніцкай дзейнасці яго можа чакаць да 5 гадоў зняволення са штрафам або без штрафу i з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю".

Таксама пра справу чыноўніка прайшоў рэпартаж на тэлеканале АНТ.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: АНТ паказвае, "СБ" піша

Газета Адміністрацыі прэзідэнта напісала пра справу Івана Хурбатава. Тэлеканал АНТ зрабіў сюжэт.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение