21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

980 гПа

Рэгіён, Грамадства

Рыбныя межы

23.03.2018 11:41

2332 прагляду, 0 каментароў

З 10 красавіка па 8 чэрвеня ў Віцебскай вобласці ўводзіцца абмежаванне на лоўлю рыбы.

Забарона звязана з маючым адбыцца нерастам. Працягнецца ён да 30 траўня ўключна. У гэты час рыбачыць можна толькі адной вудай з адным кручком або адным спінінгам, аснашчаным штучнай прынадай, з адным адзінарным, або двайным, ці трайным кручком у светлы час сутак з берага (без заходу ў ваду) альбо з лёду, з штучных збудаванняў. Ўжыванне любых іншых інструментаў або спосабаў лоўлі ў перыяд забароны кваліфікуецца як парушэнне і цягне накладанне штрафу ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь (1 БВ цяпер складае 24,5 беларускіх рублёў), піша БелТА.

Таксама за вылаўленую забароненым спосабам або прыладай рыбу парушальнік абавязаны пакрыць шкоду, які ў дадзены перыяд вылічаецца ў трайным памеры. Прычыненне шкоды на суму 100 і больш базавых велічынь з'яўляецца падставай для распачынання крымінальнай справы.

На працягу ўсяго перыяду забароны нельга выкарыстоўваць маламерныя судны - не толькі для рыбалоўства, але і для іншых мэтаў. Падчас нераставага абмежавання лоўлі рыбы ў мінулым годзе ў вобласці было выяўлена 137 парушальнікаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства. Да крымінальнай адказнасці прыцягнуты 27 чалавек. З 20 сакавіка гэтыя абмежаванні пачалі дзейнічаць у рыбалоўных угоддзях Берасцейскай і Гомельскай абласцей (па 18 траўня), у Менскай і Гарадзенскай абласцях, як і ў Магілёўскай вобласці, - з 1 красавіка. Пазней за ўсіх абмежаванне ўводзіцца ў Віцебскай вобласці - з 10 красавіка па 8 чэрвеня.

Тэрміны агульнага вясновага нераставага абмежавання перасякаюцца з лакальнымі нераставымі забаронамі, усталяванымі асобна на некаторыя віды рыбы: шчупака, судака, сама. Такую рыбу, злоўленую ў перыяд дзеяння лакальнай забароны, неабходна адпусціць назад у вадаём.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Рыбныя межы

З 10 красавіка па 8 чэрвеня ў Віцебскай вобласці ўводзіцца абмежаванне на лоўлю рыбы.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение