Аршанскія валейбалісты занялі другое месца ў чэмпіянаце ў дывізіёне “Б” і цяпер маюць права пазмагацца за выхад у дывізіён “А”. Але зрабіць гэта трэба ў матчах з дзвюма горшымі камандамі элітнай лігі сёлета — менскім МАПІДам і магілёўскім “Промнем”. Пераходны турнір адбудзецца ў Менску ў спартовым комплексе па вуліцы Філімонава, 55/1. Гульні пройдуць з 23 па 25 сакавіка.
Вось расклад матчаў “Узлёта”:
23.03 РДУАР (Менск) — Узлёт (Орша) 17-00
24.03 Узлёт (Орша) — МАПІД (Менск) 14-00
25.03 Узлёт (Орша) — Прамень (Магілёў) 11-00