Сямейная пара пенсіянераў на цёплы сезон пераязжала на сваё лецішча ў Смаляны, дзе мелі вялікі драўляны дом. 9 красавіка раніцай жонка пабачыла, што ў хаце заняўся агонь. Дым валіў усё мацней і сталая жанчына зразумела, што самастойна не зможа вынесці свайго мужа, які не мог хадзіць. Адзіны варыянт які ёй падаўся прымальным - бегчы джа суседзяў, каб выклікаць ратавальнікаў. Вагонь хутка разыходзіўся па доме.
Калі пажар удалося патушыць, было ўжо поздна. Гаспадар дому мёртвым ляжаў на падлозе, завалены абгарэлымі драўлянымі канструкцыямі. Папярэдняя прычына пажару - парушэнне правілаў эксплуатацыі электраправодкі.