У гадзіны "Пік" мост які злучае раён Усходняя і раён Чаромушкі становіцца для аршанцаў вялікай праблемай - каб праехаць яго трэба патраціць час і ў звычайны дзень. Калі ж адбываецца нейкае здарэнне, то ад маста ў абодва бакі выстройваюцца рознай даўжыні заторы.
4 красавіка затор расцягнуўся не звычайна вялікі. У бок вакзалу машыны стаялі на працягу ўсіх Чаромушак - да самай вуліцы Молакава, а ў бок цэнтра - да крамы "Раднік". Выстраіўся затор каля 5 гадзіны і стаяў, прынамсі, гадзіну. Прычына - аварыя каля маста - "бутэлечнага горлышка". Тут грузавік "Маз" сутыкнуўся з легкавушкай Ніссан. Пашкоджанні аўтамабілі атрымалі не значныя ды і пацярпелых няма, але пакуль кіроўцы высвятлялі хто мае рацыю, пакуль ім у гэтым дапамагалі супрацоўнікі ДАІ...
Ці ў наступства гэтага затора, ці выпадкова так склалася, але каля завода "Чырвоны барацьбіт" з разбежкай ў некалькі хвілін пасля аварыі каля маста таксама адбылася аварыя, што яшчэ больш павялічыла затор. Тут сутыкнуліся дзве легкавушкі, аўтамабілі таксама атрымалі не значныя пашкоджанні.
Затор стаяў так доўга і безнадзейна, што многія пасажыры маршрутак выходзілі з іх, каб працягнуць шлях пешкам. Дарэчы пра маршруткі...
Раніцай таго ж дня ў раёне Ільнокамбінату адбылася аварыя з удзелам маршрутанга таксі. На скрыжаванні Тэкстыльшчыкаў і Бабкова трактар рабіў разварот (з боку цэнтра), а ехаўшы мікрааўтобус (з боку Ільнокамбінату) своечасова не затармазіў і ўрэзаўся ў прычэп трактара. Пра пацярпелых у гэтай аварыі відавочцы не паведамлялі.