03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

Рэгіён, Грамадства

Пшык (фота)

06.04.2018 07:52

3879 праглядаў, 3 каментара

Справа, па якой затрымлівалі дубровенскіх актывістаў, закрытая

Нагадаем, што 25 сакавіка раніцай ў Дуброўна былі затрыманыя двое сябраў Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Па-сутнасці, як і ў іншых рэгіёнах, іх затрымлівалі, каб не дапусціць паездкі ў Мінск на дадзволены канцэрт - таму цягнулі час (Міхаіла Чэмурака дапытвалі каля 6 гадзін), а Наталлю Стрэльчанка абвінавацілі ў непадпарадкаванні міліцыі і больш за суткі яна правяла ў аршанскім ІЧУ.

Фармальнай прычынай для затрымання стала заява былога намесніка старшыні мясцовага выканкаму Кір'янава. Ён звярнуўся ў міліцыю з заявай, што ў сацыяльных сетках на яго распаўсюджвалася "Клевета". Праўда, з гэтай заявай не ўсё зразумела. Так, пададзена яна была вечарам 24 чысла (у суботу) і, як трэба, была зарэгістравана ў міліцэйскай кнізе ў якой рэгіструюцца ўсе заявы. А наступны запіс у той жа кнізе ўжо тычыцца ранішняга затрымання Стрэльчанка. То бок, паводле гэтай кнігі, ў ноч з суботы на нядзелю ў Дубровенскае РАУС не паступіла аніводнай іншай заявы ні па тэлефоне, ні ў пісьмовым выглядзе. Спакойна, значыцца, ў Дуброўна ў ноч паміж выходнымі акрамя "Клеветы" няма ў райцэнтры аніякіх іншых правапарушэнняў.

І, вось, Наталля Стрэльчанка атрымала ліст, што ў дачыненні да яе адміністратыўная справа па заяве Кір'янава закрыта. Заява, выкарыстаная для двух затрыманняў актывістаў, атрымалася больш не патрэбнай.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пшык (фота)

Справа, па якой затрымлівалі дубровенскіх актывістаў, закрытая

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение